Вадзім Саранчукоў: 2017 год – крок наперад, два крокі назад



Грамадскі актывіст, кіраўнік партыі БНФ па Гарадзеншчыне Вадзім Саранчукоў падводзіць вынікі 2017 года і лічыць, што гэты год быў вельмі складаным для грамадскага і палітычнага жыцця рэгіёна.

– Год быў складаны. З аднаго боку, мы назіраем некаторыя прарывы, напрыклад, бязвізавы ўезд у Беларусь. З другога боку, пачатак года адзначыўся рэпрэсіямі, масавасць якіх перабольшвае год мінулы. Можна проста канстатаваць, што Беларусь застыла ў часавай дзірцы, калі традыцыяй кіравання дзяржавай з’яўляецца крок наперад – два крокі назад.  Таму для мяне гэта асноўны паказчык ацэнкі гэтага года. Год пачаўся складана – з рэпрэсій. І заканчваецца складана, калі пачынаецца выбарчая кампанія.

Па словах  Вадзіма Саранчукова, актывісты партыі БНФ не ўвайшлі ў выбарчыя камісіі, і будучыя мясцовыя выбары – гэта толькі магчымасць актыўнай агітацыі і расповяду пра дзейнасць партыі БНФ ў рэгіёне.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня