Таццяна Смоткіна і Зміцер Лупач атрымалі „павескі” з Докшыцкага РАУС



Сёння, 12 снежня, журналісты-фрылансеры з Глыбокага Таццяна Смоткіна і Зміцер Лупач атрымалі павесткі. Іх выклікаюць у Докшыцкі РАУС даваць паказанні адносна іх матэрыялаў пра збор подпісаў за спыненне хуткаснага цягніка на прыпынку Параф’янаў. Беларуская чыгунка прыслухалася да пажаданняў грамадзянаў і цягнік пачаў спыняцца на прыпынку. А вось міліцыі не спадабалася з’яўленне матэрыялаў пра гэтую ініцыятыву ў незалежных СМІ.

Адметна, што ў атрыманых позвах памылка у самым першым слове, то бок гэтыя дакументы ў Докшыцкім РАУС называюцца „павескі”.

Беларускае Радыё Рацыя