БДУ сярод 200 найлепшых універсітэтаў паводле MosIUR
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт упершыню ўвайшоў у 200 найлепшых універсітэтаў паводле версіі Маскоўскага міжнароднага рэйтынгу „Тры місіі ўніверсітэта” (MosIUR).
У гэтым рэйтынгу адзначаныя ўніверсітэты 39 краін. БДУ размясціўся на 168-м месцы і стаў адзіным прадстаўніком Беларусі ў выніковай табліцы.
Маскоўскі міжнародны рэйтынг ВНУ — прынцыпова новы акадэмічны рэйтынг, што ацэньвае тры ключавыя місіі ўніверсітэта: адукацыйную, навуковую і ўзаемадзеянне з грамадствам. Рэйтынг выкарыстоўвае цэлы шэраг крытэрыяў, што разлічваюцца на падставе аб’ектыўных даных, і выключае суб’ектыўныя рэпутацыйныя апытанні. Метадалогія ранжавання прайшла маштабнае грамадскае абмеркаванне ў Расеі і за мяжой, у ім узялі ўдзел звыш 100 універсітэтаў.
Верхнія тры пазіцыі ў рэйтынгу займаюць амерыканскія ВНУ: Гарвардскі ўніверсітэт (1-е месца), Масачусецкі тэхналагічны інстытут (2-е) і Стэнфардскі ўніверсітэт (3-е). Найбольш шырока прадстаўленыя ВНУ кантынентальных еўрапейскіх краін (48 універсітэтаў) і ЗША (41 ВНУ). Сярод расейскіх універсітэтаў лідарам з’яўляецца МДУ імя Ламаносава — 25-я пазіцыя. У першай сотні найлепшых ВНУ свету таксама Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт (72-е) і Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут (73-е). Усяго ў табліцы 13 расейскіх устаноў вышэйшай адукацыі.
З ВНУ краін — суседзяў Беларусі ў рэйтынг увайшлі Варшаўскі ўніверсітэт (158-е), Ягелонскі ўніверсітэт (181-е), Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Шаўчэнкі (193-е).
Фота campusconsult.com