ЗША плануюць зноў адправіць астранаўтаў на Месяц



ЗША плануюць зноў адправіць астранаўтаў на Месяц і закласці тым самым аснову для арганізацыі падарожжа людзей на Марс. Аб гэтым прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў на цырымоніі падпісання спецыяльнай дырэктывы па асваенні космасу, паведамляюць інфармагенцтвы.

Паводле слоў амерыканскага лідара, дырэктыва зменіць прыярытэты касмічнай праграмы ЗША. „Гэта вызначыць важны крок у вяртанні амерыканскіх астранаўтаў на Месяц упершыню з 1972 года. І на гэты раз мы плануем не толькі ўстанавіць наш сцяг і пакінуць след, мы закладзём аснову для таго, каб ажыццявіць палёт на Марс”, – сказаў Дональд Трамп.

belta.by