У Маскоўскім раёне рыхтаваліся тэракты на Новы год



ФСБ Расеі спыніла дзейнасць тэрарыстычнай групоўкі, якая планавала тэракты з удзелам смяротнікаў у час навагодніх свят і перад выбарамі прэзідэнта РФ. Аб гэтым заявіў дырэктар ФСБ, старшыня Нацыянальнага антытэрарыстычнага камітэта Аляксандр Бортнікаў, паведамляюць інфармагенцтвы.

Удакладняецца, што члены групоўкі – выхадцы з краін Цэнтральнай Азіі. Яны планавалі свае вылазкі ў Маскоўскім рэгіёне. Паводле слоў Аляксандра Бортнікава, у тэрарыстаў канфіскаваны самаробныя ўзрыўныя ўстройствы, агнястрэльная зброя і боепрыпасы, а таксама ліквідавана лабараторыя па вырабе сродкаў тэрору.

Дырэктар ФСБ праінфармаваў, што з 9 па 11 снежня ліквідаваны дзве заканспіраваныя тэрарыстычныя групы, кіраванне якімі ажыццяўлялася з-за мяжы прадстаўнікамі „Ісламскай дзяржавы”, яшчэ адна ячэйка была ліквідавана ў Стаўрапалі.

belta.by