Паслы замежных дзяржаў прачыталі вершы беларускіх класікаў



Кіраўнікі і прадстаўнікі дыпмісій замежных дзяржаў у Беларусі далучыліся да беларускамоўнага паэтычнага флэшмоба.

Прадстаўнікі пасольстваў Швецыі, Кыргызстана, Славакіі, Чэхіі і Фінляндыі прачыталі на відэа творы беларускіх аўтараў у падтрымку ўдзельнікаў конкурсу „Чытаем па-беларуску з velcom”.

„На прапанову арганізатараў праекта адгукнуліся прадстаўнікі многіх дыпмісій. Амбасадары і дарадцы прызналіся, што з задавальненнем падтрымалі праект, выказаўшы сваё паважлівае стаўленне да беларускай культуры, мовы і літаратуры”, – адзначыла каардынатарка праекту „Чытаем па-беларуску” Таісія Пажогіна.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Швецыі Крысціна Юханесон прачытала адно з самых вядомых твораў Максіма Багдановіча – „Зорка Венера”.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кыргызстана Кубанычбек Амураліеў таксама абраў верш Багдановіча – „Зiмой”.

„Родная мова – гэта неад’емная частка чалавечай асобы, якая далучае да культурнага асяродка. Гэта таксама важны інструмент для атрымання новых ведаў і для вывучэння іншых моў. У нас у Фінляндыі таксама дзве афіцыйныя мовы: фінская і шведская. Прыняў удзел у гэтым праекце, таму што мяне цікавяць новыя мовы, і я хацеў выказаць сваю павагу беларускай „, – пракаментаваў падтрымку праекта саветнік-пасланнік аддзялення пасольства Фінляндыі ў Беларусі Яне Хейсканен. Дыпламат абраў для чытання твор Якуба Коласа „Надыход зiмы”.

Пасол Славакіі Ёзэф Мігаш і амбасадар Чэхіі Мілан Экерт аддалі перавагу творчасць Якуба Коласа. Спадар Мігаш прызнаўся, што беларуская мова падаецца яму вельмі прыгожай і мілагучнай.

belta.by