Справа 1981 г. “Польшча. Stan wojenny вачыма КГБ СССР. ч. 1 ”



Ад пачатку васьмідзесятых гадоў у савецкім друку, а таксама ў выступах лектараў-прапагандыстаў усё настойлівей ўздымалася «польскае пытанне». Сітуацыя вакол «Салідарнасці» тлумачылася так: маўляў, польскае кіраўніцтва нарабіла вялікіх памылак, што не кінула тых антысаветчыкаў у турмы, а спрабуе з імі дамовіцца. Эканамічная крыза вытлумачвалася такім чынам: маўляў, палякі хочуць жыць, як у Злучаных Штатах і пры гэтым існаваць на падачкі Захаду.

Пры гэтым савецкія газеты і агітатары не забывалася і на класічны набор: «нешматлікія нашчадкі белапалякаў імкнуцца рэстаўраваць уладу паноў і капіталістаў!», «гэта ўсё правакацыі ЦРУ!» і, вядома ж – «большасць польскага народа рашуча выступае супраць жменькі запраданцаў!»

Крэмлёўскае кіраўніцтва, якое разглядала палякаў як «малодшага аблуднага брата», патрабавала ад Варшавы рашучых захадаў супраць контрэвалюцыі. 13 снежня 1981 года польскія камуністы ўвялі ў ПНР ваеннае становішча.

* * *

Безумоўна, у КГБ СССР да таго ваеннага становішча ў Польшчы былі падрыхтаваныя грунтоўна. Бо ведалі пра падзеі, якія маюць адбыцца 13 снежня, як мінімум за колькі тыдняў.

Што тычыцца кантролю “польскіх таварышаў”, то ён быў узмоцнены яшчэ за дзесяць месяцаў да ўвядзення вайсковага становішча; так, напрыклад, яшчэ з лютага 1981 г. тэхнічныя службы КГБ грунтоўна кантралявалі ўвесь польскі эфір.

 

КОМИТЕТ ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ

14 декабря 1981 г.

СЕКРЕТНО

Специальное сообщение

Радиоконтрразведывательной службой Комитета госбезопасности (…) в соответствии со специальным заданием Центра с февраля с. г. ведется контроль работы радиосредств, действующих с территории Польской Народной Республики.

(…)

Кроме того, подконтрольно 2800 сеансов радиолюбительской связи польских и иностранных любителей, из них 38 % приходится на связь с радиолюбителями ФРГ, 13 % – Англия. Наибольший интерес иностранцы проявили к радиолюбителям Варшавского, Катовицкого, Краковского, Жешувского, Келецкого, Опольского, Вроцловского и Зеленогрудского воеводств.

(…)

В день объявления военного положения в ПНР зафиксировано несколько сеансов связи радиосети госдепартамента США. В эфире не работала ни одна польская радиостанция, кроме обеспечивающих передачу І программ польского радио и телевидения. Иностранцы из разных стран пытались получить информацию о происходящих в Польше событиях, большинство поляков под разными предолгами прекращали связь.

Специальный контроль действующих с территории Польши радиосредств продолжаем. Полученные материалы своевременно направляются в КГБ СССР.

Але інфармацыя пра маніторынг польскага эфіру была, так бы мовіць, справай унутранага ўжытку  КГБ. Шэраговым савецкім грамадзянам трэба было растлумачыць – як і чаму ў “краіне сацыялістычнай садружнасці”,  якая ва ўсіх энцыклапедыях, даведніках і падручніках фігуравала, як “братняя”, знянацку ўвялі ваенны стан.

Прапаганда ў СССР запрацавала на поўную шпулю. Вось толькі некаторыя тэзісы савецкіх газет за снежань 1981 год. “Калі б не ваенны стан, туды б увайшлі войскі НАТА”. “Контрэвалюцыянеры за брудныя амерыканскія даляры хоцелі прадаць заваёвы польскага сацыялізма, зрабіць з палякаў рабоў Захаду, і ім гэтага не дазволілі!” і, увогуле — «мы гэтых палякаў ад фашыстаў вызвалілі, а яны такія няўдзячныя!»

Савецкі чалавек прызвычаіўся верыць савецкай прапагандзе. Прынамсі, шматлікія справаздачы КГБ пра рэакцыі шэраговых савецкіх грамадзянаў на ўвядзенне ваеннага стану ў Польшчы сведчаць, што і гэтым разам прапаганда спрацавала бездакорна.

КОМИТЕТ ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ

14 декабря 1981 г.

СЕКРЕТНО

ДОКЛАДНАЯ ЗАПИСКА

«О реагировании населения на введение в Польше военного положения»

Полученная органами Комитета госбезопасности (…) информация свидетельствует о том, что трудящиеся (…) с удовлетворением восприняли сообщение  советских средств массовой информации о введении в ПНР военного положения, а также об изолировании вожаков «Солидарности» и участников нелегальных контрреволюционных организаций. При этом отмечается, что такой шаг польского правительства в создавшихся условиях является единственно правильным и вызван критическим положением в стране, попытками контрреволюционных сил захватить власть и ликвидировать социалистический строй в Польской Народной Республике.

Характерным, отражающим мнение большинства населения (…), является высказывание инженера-технолога (…) завода «Точэлектроприбор» Максимовского В. К., 1951 г. р., беспартийного: «Я с большим интересом и волнением встретил известие о введении военного положения в Польше и изоляции закоренелых врагов социализма. Это – смелое и мудрое, единственно правильное решение. Принимаемые там меры должны, наконец, прекратить анархию и хаос, нормализовать обстановку, сохранить завоевания социализма и не допустить международного конфликта» (…)

Найбольш цікавілі чэкістаў настроі этнічных палякаў – савецкіх грамадзянаў, а таксама польскіх студэнтаў, якія навучаліся ў СССР.

Этнічныя палякі выглядалі цалкам лаяльна – прынамсі, ніякай асаблівай антысаветчыны ў іх настроях не фіксавалася:

 

ИЗ ДОКЛАДНОЙ КГБ СССР

(…)

Некоторые советские граждане, в том числе польской национальности, одобряя принимаемые правительством ПНР решения, высказывают готовность личного участия в борьбе с контрреволюцией и наведения порядка в Польше. Об этом, в частности, заявил рабочий завода «Кинескоп» Руда А. А., 1939 г. р., член КПСС, дежурный электрик НИИ «Квант» Лахтадыр Н. И., 1955 г. р., беспартийный, и ряд других.

(…)

А вось з польскімі студэнтамі ў СССР было куды складаней. Далёка не ўсе яны правільна разумелі палітыку партыі, а некаторыя нават падступна выказвалі здрадніцкія антысавецкія настроі…

 

ИЗ ДОКЛАДНОЙ КГБ СССР

(…)

Многие польские студенты выражают опасения за судьбу своих родственников и близких, полагая, что в Польше не обойдется без кровопролития.

Вместе с тем, отдельные учащиеся из ПНР враждебно оценивают принимаемые меры. Так, студентка (…) автодорожного института Кочмарская Е. в беседе с советской студенткой Потехиной Т. заявила, что «Америка не оставит нас в беде. Если же Советский Союз вмешается в наши внутренние дела, тогда начнется мировая война. Коммунистов будут вешать на столбах».

 

Як бы то ні было, але ад снежня 1981 г. Польшча канчаткова стала для савецкіх ідэолагаў найцяжэйшым галаўным болем. Шмат хто ў той жа Заходняй Беларусі меў у Польшчы сваякоў, сяброў і проста знаёмых і, нягледзячы на ўсе цэнзурныя забароны, дазнаваўся, што насамрэч адбываецца ў ПНР. І гэтыя звесткі не зусім адпавядалі таму, што савецкія людзі чулі па тэлевізары, чыталі ў газетах і слухалі на палітінфармацыях.

Усе гэтыя антысавецкія выбрыкі польскіх контрэвалюцыянераў належыла жорстка спыняць. З 1982 года КГБ паставілася да “польскай заразы” з усёй мажлівай жорсткасцю…

[Not a valid template]

* * *

У  наступнай перадачы вы акурат і дазнаецеся, як КГБ СССР змагаўся з “польскай заразай” усярэдзіне СССР адразу пасля ўвядзення ў Польшчы ваеннага становішча.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, вопіс 1, адзінкі захавання 189, 192