Тры хвіліны на выступ па радыё кандыдата ў дэпутаты
Кандыдат у дэпутаты мясцовых саветаў зможа выступаць на радыё не больш за тры хвіліны. Раней было пяць хвілін. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына лічыць, што трох хвілінаў цалкам дастаткова, каб распавесці пра сябе і сваю праграму. Яна мяркуе, што ў будучыні трэба адмаўляцца ад практыкі выступаў кандыдатаў у дэпутаты ў радыёэфіры, інфармуе тэлеканал «Беларусь1». Выступы кандыдатаў бясплатныя. У эфіры іх можна будзе пачуць з 22 студзеня да 12 лютага ў буднія дні ад 18-й гадзіны. Выступы не будуць транслявацца ў жывым эфіры.
Выбары ў мясцовыя саветы ў Беларусі прызначаны на 18 лютага. З 10 снежня праходзіць вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты, якое працягнецца да 8 студзеня.
Беларускае Радыё Рацыя