Вячаслаў Швед прэзентаваў кнігу пра паўстанне 1863
Кнігу „Рэквіем паўстанцам 1863-1864 гадоў. Гродзенская губерня” прэзентавалі ў Варшаве.
Выданне стала вынікам пяцігадовай працы ў архівах Вільні, Гародні і Варшавы.
Гаворыць аўтар кнігі, прафесар Вячаслаў Швед:
– Мая кніга „Рэквіем паўстанцам 1863-1864 гадоў. Гродзенская губернія” – гэта кніга гімн паўстанцам, якія паходзяць з тэрыторыі Гарадзенскай губерніі, ці па паўстанцку Гарадзенскага ваяводства – тэрыторыя Берасцейшчыны, Гарадзеншчыны, Беласточчыны.
Прэзентацыя кнігі прафесара Шведа адбылася ў Беларускім Доме ў Варшаве. Сродкі на выданне навуковага даследвання лёсаў паўстанцаў збіралі талакой.
Кнігу „Рэквіем паўстанцам 1863-1864 гадоў. Гродзенская губерня” можна набыць у менскай кнігарні „Акадэмкніга”.
Эдуард Жолуд, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава