Анатоль Мышкевіч: Спадзяюся, што беларускі народ прачнецца



Кіраўнік грамадскай ініцыятывы „Гародня”, сябра БСДП Анатоль Мышкевіч, які за 2017 год сабраў сотні подпісаў у дапамогу гарадзенцаў, лічыць, што самай галоўнай падзеяй 2017 года былі вясновыя акцыі абураных беларусаў за адмену Дэкрэта №3:

– Маршы абураных беларусаў здаваліся моцнымі, здвалася, што такога ніколі не было, нарэшце нашы людзі прачнуліся, прачнуўся наш беларускі народ. Калі шчыра, то мне здавалася, што ўсё, ужо скончылася кіраванне нашага прэзідэнта. Але неяк гэта сціхла, больш гэта канешне было на прасторах інтэрнэта раздзьмута вельмі моцна на жаль. Я спадзяюся, што народ у бліжэйшы час прачнецца.

Анатоль Мышкевіч лічыць, што беларускае грамадства яшчэ спіць, але для таго, каб яно прачнулася дастаткова маленькага штуршка, які можа адбыцца ў любы момант.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня