У Полацку ўшанавалі памяць Змітрака Куніцкага



У Полацку адмысловай імпрэзай ушанавалі памяць пісьменніка Змітрака Куніцкага. Сябры, сваякі, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі Паддзвіння сабраліся ў Музеі беларускага кнігадрукавання. Сярод удзельнікаў сустрэчы былі такія вядомыя літаратары Полаччыны як Ірына Жарнасек, Лявон Неўдах, краязнавец Віктар Карасёў, сябры мясцовых літаратурных аб’яднанняў «Наддзвінне» і «Крылы». Ініцыятарам і арганізатарам сустрэчы выступіла старшыня полацкай суполкі ТБМ Валянціна Крук. На імпрэзе гучала шмат песень, напісаных на вершы Змітрака Куніцкага.

Змітрок Куніцкі нарадзіўся ў 1929 годзе на Расоншчыне, аднак яшчэ ў маленстве разам з бацькамі перабраліся ў Полацак. Аўтар пяці кніг вершаў і прозы. З’яўляўся сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў. Летась памёр на 84-ым годзе жыцця.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя Фота Васіля Кроквы