Колькі прадстаўнікоў берасцейскай апазіцыі трапіла ў акруговую камісію?



Сем прадстаўнікоў арганізацый дэмакратычнага кірунку ўключана на Берасцейшчыне ў склад акруговай камісіі. Гэта пяць сяброў партыі левых «Справядлівы свет» і два сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Астатнія палітычныя структуры не праявілі актыўнасці. «Выбарчы орган сфармаваны чарговы раз пераважна з прадстаўнікоў улады», – распавёў незалежны назіральнік Уладзімір Вялічкін:

– Пра празрыстасць уключэння ў камісію гаварыць цяжка, таму як рэкамендацыі, каго ўключаць у камісію, давалі адмысловыя працоўныя групы. Іншая рэч, што ствараць працоўныя групы – гэта кампетэнцыя Цэнтральнай выбарчай камісіі, рабочыя групы не прызначаныя для таго, каб даваць рэкамендацыі, каго ўключаць у камісіі, а каго не ўключаць.

14 снежня – апошні дзень для рэгістрацыі ініцыятыўных групаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце