Да 2020 года ў ЕАЭС створаць сумесную касмічную групоўку
Касмічную групоўку па дыстанцыйным зандзіраванні зямлі Еўразійскай эканамічнай саюза плануецца стварыць да 2020 года.
„Плануецца да 2020 года аб’яднаць нашы групоўкі. У асноўным гэта Беларусь, Расея і Казахстан”, – паведаміў дырэктар Дэпартамента прамысловай палітыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі Мікалай Кушнарев. Паводле яго слоў, ужо распрацаваны адпаведны план мерапрыемстваў, які плануецца зацвердзіць Еўразійскім міжурадавым саветам.
Дырэктар дэпартамента паведаміў, што першапачаткова гэтая касмічная групоўка будзе прадастаўляць адзіны сэрвіс. „З выхадам у далейшым на ўласныя спадарожнікі з вытворчасцю іх у дзяржавах – чальцах ЕАЭС”, – дадаў Мікалай Кушнарев.