Беларусам стане прасцей спаганяць аліменты з-за мяжы



Беларускія дэпутаты на бліжэйшым пасяджэнні, якое адбудзецца 14 снежня, маюць намер ратыфікаваць Канвенцыю аб міжнародным парадку спагнання аліментаў на дзяцей і іншых формаў ўтрымання сям’і.

Дакумент падпісаны ў сакавіку бягучага года ў г.Гаага (Нідэрлянды), ён быў раней прыняты Гаагскай канферэнцыяй па міжнароднаму прыватнаму праву (Канвенцыя ГКМЧП). Канвенцыя ГКМЧП, якая ўступіла ў моц 1 жніўня 2013 года, ставіць перад сабой задачу стварэння адзінага спрошчанага і эфектыўнага міжнароднага механізму, які дазволіць разглядаць справы аб спагнанні аліментаў за мяжой хутчэй і з меншымі выдаткамі

Зараз удзельнікамі Канвенцыі ГКМЧП з’яўляюцца Албанія, Боснія і Герцагавіна, 27 дзяржаў – членаў ЕЗ, Нарвегія, Бразілія, ЗША, Турцыя, Украіна і Чарнагорыя, і яна працягвае атрымліваць ўсё большае прызнанне ў якасці асноўнага інструмента па пытаннях міжнароднага парадку спагнання аліментаў. Магчымасць далучэння да канвенцыі разглядаецца іншымі дзяржавамі.

Правядзенне ўнутрыдзяржаўных працэдур дазволіць Беларусі ўжо у 2018 годзе прымяняць прадугледжаныя міжнароднай дамовай механізмы для спагнання аліментаў у шэрагу замежных краін.