Менчук некалькі гадоў гвалтаваў непаўнагадовых дачок і падчарыцу
Судом Фрунзенскага раёна Менска 40-гадовы менчук, які абвінавачваецца ва ўчыненні згвалтаванняў і гвалтоўных дзеянняў сексуальнага характару ў дачыненні да непаўналетніх, прыгавораны да 20 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.
Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова, следствам было ўстаноўлена, што мужчына неаднаразова на працягу некалькіх гадоў учыняў супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да сваіх непаўналетніх дачок, а таксама падчаркі, якая ўжо дасягнула паўналецця, аднак была згвалтаваная некалькімі гадамі раней.
Падчас следства эксперты цэнтральнага апарата Дзяржкамітэта судовых экспертыз правялі комплексныя псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы ў дачыненні да пацярпелых. Заключэнні спецыялістаў далучаныя да матэрыялаў справы. Непаўналетнія дзяўчынкі таксама былі дапытаныя з удзелам псіхолага ў сяброўскім пакоі апытання МГА „Разуменне” з ужываннем відэазапісу. Акрамя таго, праведзеныя допыты непаўналетніх пацярпелых з удзелам іх маці і педагога.
У дачыненні да абвінавачанага на стадыі папярэдняга следства быў праведзены комплекс судова-псіхіятрычных экспертыз, у тым ліку судова-сексалагічная і судова-псіхафізілагічная (з ужываннем паліграфа). Вынікі апошняй паказваюць на спробы ўтойвання фігурантам фактаў злачыннай дзейнасці.
Таксама ўстаноўлена, што мужчына пры свядомасці, псіхічна здаровы, усведамляў значэнне сваіх дзеянняў і мог кіраваць імі. Пасля завяршэння стацыянарнай комплекснай экспертызы ён быў змешчаны пад варту.
Па выніках папярэдняга следства ў верасні 2017 года фігуранту было выстаўленае абвінавачанне ва ўчыненні згвалтавання заведама малалетніх (ч. 3 арт. 166 КК), гвалтоўных дзеянняў сексуальнага характару ў дачыненні да малалетніх, у тым ліку па прыкмеце паўторнасці (ч. 2, 3 арт. 167 КК).
Прысуд быў абвешчаны 6 снежня і пакуль не набыў законную моц.