У 2017 годзе беларускія санаторыі прадалі пуцёвак амаль на 150 мільёнаў еўра
Дырэктар Рэспубліканскага цэнтру па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі паведаміў журналістам пра вынікі году для гэтай галіны эканомікі.
— Мы адзначаем трывалы попыт на санаторна-курортныя паслугі і ў вольнай рэалізацыі. У 2017 годзе па нашых разліках выручка ад свабоднай рэалізацыі санаторна-аздараўляльных паслуг павялічыцца на 10% і складзе каля 350 мільёнах рублёў. Будзе рэалізавана больш за 520 тысяч пуцёвак.
За кошт бюджэту (цалкам ці часткова) было набыта 755 тысяч пуцёвак, з іх 80% прыйшлося на дзяцей.
Беларускае Радыё Рацыя