Сувязь 4G можа з’явіцца ў 2018 годзе на станцыях і ў тунэлях мінскага метро
У 2018 годзе на станцыях і ў тунэлях менскага метро можа з’явіцца сувязь 4G, паведаміў сёння журналістам намеснік генеральнага дырэктара кампаніі beCloud Міхаіл Дука.
„Мы працуем над тым, каб пакрыццё LTE было не толькі на станцыях, але і ў перагонах мінскага метрапалітэна. Думаю, у наступным годзе пачнём рэалізацыю гэтага праекта”, – растлумачыў намеснік гендырэктара кампаніі.
Міхаіл Дука падкрэсліў, што beCloud цяпер актыўна абмяркоўвае гэту тэму з аператарамі і метрапалітэнам. „Ёсць некалькі варыянтаў рэалізацыі праекта, мы над гэтым цяпер працуем. Перад намі стаіць задача да Еўрагульняў вырашыць гэта пытанне”, – адзначыў ён.
Адказваючы на пытанне, ці будзе ў абанентаў velcom доступ да 4G, намеснік гендырэктара beCloud звярнуў увагу, што кампанія гатова прадаставіць доступ да LTE гэтаму мабільнаму аператару ў кароткія тэрміны і на тых жа ўмовах, што і іншым партнёрам. „Мы адкрыты, як толькі кіраўніцтва кампаніі velcom прыме рашэнне, што яны таксама хочуць прадастаўляць гэту паслугу, доступ будзе адразу прадастаўлены”, – заявіў ён.
Цяпер у Беларусі паслуга 4G, якая працуе на аснове сеткі LTE ад beCloud, даступна абанентам мабільных аператараў МТС і life:).