Попыт на англамоўныя экскурсіі ў Беларусі рэзка вырас
Попыт на англамоўныя экскурсіі ў Беларусі рэзка вырас.
У многім спрычыніўся да гэтага бязвізавы пяцідзённы рэжым, па якім могуць прыехаць замежныя грамадзяне. Турысты з якіх краінаў найчасцей наведваюць Беларусь? На гэта пытанне адказала прадстаўніца турыстычнага анлайн-сэрвісу vetliva.by Вольга Дземяшкевіч.
– Большасць – грамадзяне Расеі. Таксама ў нас былі грамадзяне з Кітая, краін Еўропы, Турцыі, Егіпту, ЗША, Казахстану. А з еўрапейскіх краін найчасцей з Польшчы, Італіі, Іспаніі. Вельмі шмат было англамоўных турыстаў, якія прыязджалі па бязвізу. У Беларусі з’явілася шмат тураў на ангельскай мове.
Паводле словаў Вольгі Дземяшкевіч, найбольш папулярнымі маршрутамі ў турыстаў па Беларусі з’яўляюцца замкі ў Нясвіжы і Міры, Белавежская пушча і аглядная экскурсія па Менску.
Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Віктар Малышчыц