Па польскіх гарадах пракацілася чарговая хваля пратэстаў



Па польскіх гарадах пракацілася чарговая хваля пратэстаў. Маніфестанты незадаволеныя новымі законапраектамі аб Найвышэйшым Судзе і Краёвай Радзе Судоў. Напярэдадні адпаведныя дакументы разглядаліся ў Сенаце. На думку пратэстоўцаў, выканаўчая ўлада спрабуе падпарадкаваць сабе суддзяў. У Варшаве на шэсце ў цэнтры горада выйшла некалькі тысяч чалавек.

Каб прэзідэнт наклаў вета, хоць я ў гэта не веру, бо ён так дагаварыўся з Качыньскім, што цяпер ужо вета не будзе дакладна.

Мяне непакоіць, то законы, якія не адпавядаюць Канстытуцыі, зноў вярнуліся.

Права на свабодныя суды — фундаментальнае права, якое трэба абараняць, а цяперашні ўрад спрабуе парушыць гэтае права.

Грамадства не згодзіцца на гэта. Людзі бачаць, што яны не самотныя ў сваім супраціве.

Паводле падлікаў паліцыі, у Варшаве перад Сенатам і прэзідэнцкім палацам пратэставалі каля 2 тысяч чалавек. Сур’ёзных інцыдэнтаў не зафіксавана. У Кракаве на вуліцы выйшлі больш за тысячу чалавек. Улетку польскі парламент ужо прымаў новыя законы, звязаныя са зменай судовае сістэмы ў Польшчы. Тады, у выніку масавых пратэстаў, прэзідэнт Анджэй Дуда вырашыў накласці вета на два законапраекты з трох.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя