Сябрам БРСМ за удзел у перадвыбарчых пікетах абяцаюць вызваленне ад заняткаў і па 15 рублёў



Назіральнікам кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” з ананімных крыніц стала вядома перапіска на закрытым чаце студэнтаў эканамічнага факультэта БДУ. З паведамленняў у чаце вынікае, што студэнтаў актыўна запрашаюць браць удзел у перадвыбарчых пікетах па вылучэнні асобных кандыдатаў у дэпутаты. Прычым, як вынікае з перапіскі, прыняць удзел у пікеце менавіта ў якасці чальцоў ініцыятыўных груп.

Устаноўленая праз сацыяльныя сеткі Юля Муштукова паведамляе 29 удзельнікам чата:

“Добрай раніцы ) Патрэбныя 3 чалавекі на перадвыбарчы (выбары мясцовага Савета Дэпутатаў) пікет к 12-00. Проста пастаяць у якасці сябра ініцыятыўнай групы гадзіны 1.5-2. Вызваленне на ўвесь дзень + 15 р. (рублёў).”

Паводле spring96.org