Справа 1982 г. „Польшча. Stan wojenny вачыма КГБ СССР. ч. 2”



Увядзенне ў Польскай Народнай Рэспубліцы ваеннага становішча паставіла перад савецкімі ўладамі шмат пытанняў.

Жыхары памежных з Польшчай рэгіёнаў, у той жа Гарадзенскай і Берасцейскай абласцях БССР, нягледзячы на ўсе цэнзурныя забароны, па-ранейшаму кантактавалі са сваякамі, сябрамі і проста знаёмымі з таго ж Падляшшы. І тое, што савецкія людзі чулі ад польскіх грамадзянаў пра stan wojennyзусім не адпавядала інфармацыям з тэлевізіі, газет і палітінфармацый.

Багата польскіх студэнтаў вучылася ў СССР, і настроі значнай іх часткі былі далёкімі ад тых, якія віталіся савецкімі ідэолагамі.

Ксяндзы ў Заходняй Беларусі і ў Заходняй Украіне мелі шчыльныя кантакты з Варшавай, і кантакты гэтыя выглядалі з пункту гледжання КГБ вельмі і вельмі падазрона.

Дый польскія вайскоўцы рэгулярна сустракаліся з савецкімі калегамі на тых жа манёўрах, і падчас гэтых сустрэчаў напэўна маглі распаўсюджваць паклёпніцкія настроі.

Так ад пачатку 1982 года чэкісты перайшлі ў жорсткую контратаку на “польскую заразу”, якая распаўсюджвалася з-за заходніх межаў СССР.

* * *

Першае, што кідаецца ў вочы падчас вывучэння дакументаў КГБ СССР – сумленная канстатацыя таго, што і праз восем месяцаў пасля ўвядзення ў Польшчы ваеннага становішча сітуацыя ў польска-савецкім сумежжы выглядала даволі трывожная.

КОМИТЕТ ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ

4 августа 1982 г.

ИНФОРМАЦИОННОЕ СООБЩЕНИЕ

по поступившим материалам о складывающейся обстановке в ПНР

(…)

В результате непрекращающейся подрывной деятельности остатков контрреволюционных сил в Польше, поддерживаемых реакционными кругами Запада, обстановка во многих воеводствах на советско-польской границе в последнее время заметно ухудшилась.

В наиболее крупных населенных пунктах приграничных воеводств контрреволюционными элементами ведется работа по созданию т. н. «подпольных комитетов обороны «Солидарности», от имени которых распространяются листовки с подстрекательскими призывами к совершению массовых антиправительственных выступлений, проведению забастовок (…)

В частности, 15 июля 1982 года в 15 воеводствах страны (Белостоцком, Хелмском, Кросненском, Жешувском, Перемыльском и других) были распространены листовки, озаглавленные «Пусть живет и активней борется «Солидарность».

Кантрэвалюцыя з Польшчы рэгулярна трапляла і на тэрыторыю СССР. У тых жа кагэбэшных дакументах зафіксаваная “листовка з изображением одного из руководителей ПОРП с провакационной подписью”.

Размова ідзе пра карыкатуру, стылізаваную пад польскую купюру з надпісам “Trzydzieści srebrników”, датай “13 grudnia 1981”, партрэтам генерала ў чорных акулярах і здзеклівым надпісам расейскай: “Генерал-губернатор Ярузельский”. Гэтыя ўлёткі былі зафіксаваныя КГБ на працягу першай паловы 1982 года ў Берасцейскай вобласці БССР і ва Львове.

Асаблівую насцярогу КГБ выклікалі ксяндзы. Мала таго, што гэтыя клерыкалы адным сваім выглядам агітавалі супраць савецкага ладу жыцця, але яны і яшчэ мелі нахабства непрыязна выказвацца пра ўвядзення ваеннага стану.

ИЗ ИНФОРМАЦИОННОГО СООБЩЕНИЯ КГБ

(…)

Отмечается дальнейшая активизация подрывной деятельности католической церкви. В отдельных случаях ксендзы в своих проповедях открыто призывают верующих к свержению существующего правительства, ликвидации основ социалистического строя в ПНР, возводят клевету на Советский Союз и его внешнюю политику.

(…)

Враждебная позиция католического духовенства используется контрреволюцией в интересах усиления идеологической обработки польских граждан. В этих целях, например, на 15 августа текущего года в местечке Кодень Бело-Подляского воеводства* (…) намечено проведение крупных религиозных «торжеств», с приглашением всех верующих Польши. Подобные сборища широко пропагандируются в приграничных с СССР воеводствах.

—–

Памылка ў справаздачы КГБ СССР. Белая Падляшская не з’яўляецца ваяводскім цэнтрам

Нягледзячы на ваенны стан, польскія вайскоўцы спраўна ездзілі на ўсе манёўры “Варшаўскага дагавора”. Але і сярод іх КГБ выяўляў багата антысаветчыкаў…

ИЗ ДОКЛАДНОЙ КГБ

20 июня 1982 г.

«О недружественном проявлении польских граждан»

16 июня 1982 г. в 16 часов 30 мин. на пограничную станцию Изов (…) прибыл эшелон с военнослужащими ПНР, возвращавшимися с учений войск братских армий, которые проводились в Астраханской области. Во время стоянки на этой станции со стороны поляков имели место недружественные проявления.

(…)

Поляки демонстративно предлагали советским гражданам продукты питания, пытаясь при этом фотографировать их.

Калі нават звычайны пачастунак савецкага грамадзяніна прыраўніваўся чэкістамі да “несяброўскіх антысавецкіх праяваў”, то што было казаць пра тых жа польскіх студэнтаў у Савецкім Саюзе!

Першы залп па “польскай заразе” дала савецкая прапаганда. “Правда”, “Известия» пачалі пазіцыянаваць актывістаў “Салідарнасці” як банду рабаўнікоў, пагромнікаў і гвалтаўнікоў. У савецкіх газетах з’явіліся артыкулы пра “фашиствующих молодчиков» і “банды грабителей из так называемого профсоюза «Солидарность». У тэлепраграмах “Международная панорама», «Камера смотрит в мир» і, вядома ж, у праграме “Время» штотыдзень з’яўляліся выкрывальныя матэрыялы пра “амерыканскіх наймітаў у Польшчы” і “масавую падтрымку палякамі ваеннага становішча”.

ИЗ ИНФОРМАЦИОННОГО СООБЩЕНИЯ КГБ

(…)

Возвратившиеся в последнее время из Польши оперативные источники, а также многие польские граждане в письмах своим связям (…) отмечают, что пресечение властями антисоциалистических и антисоветских действий враждебных элементов, грабежей и хулиганства (…) вызывают у честных граждан ПНР глубокое удовлетворение (…)

Але ж прапагандысцкіх залпаў, нават самых моцных, было відавочна недастаткова. І тады савецкія ўлады вырашылі максімальна скараціць кантакты грамадзянаў ПНР з суседзямі з-за ўсходняй мяжы.

Ад 1982 года быў моцна абмежаваны выезд польскіх грамадзянаў у СССР. Тыя палякі, якія навучаліся ў савецкім ВНУ, былі ўзятыя на ўзмоцнены аператыўны ўлік, пры гэтым КГБ пры дапамозе агентуры ўзяўся адпрацоўваць і іх сувязі. Узмацніўся кантроль за этнічнымі палякамі, асабліва тымі, хто меў сваякоў у Польшчы – а такіх у СССР выявілася ажно 258 000 чалавек. Тэхнічныя службы КГБ пачалі глушыць нават лаяльныя польскае тэлебачанне і радыё, якія прымаліся ў тых жа Гарадзенскай і Берасцейскай абласцях. Агентура рэгулярна пісала справаздачы і на ўсіх без выключэння ксяндзоў: з кім сустракаюцца, як сябе паводзяць, што гавораць на казанях…

Ваеннае становішча пратрымалася да 22 ліпеня 1983 года. Па хуткім часе тагачасныя польскія ўлады былі змушаныя распачаць перамовы з палітычнай апазіцыяй.

Чым усё гэта скончылася, ведае кожны, хто хоць крыху цікавіцца сучаснай польскай гісторыяй…

* * *

З наступнай перадачы вы дазнаецеся — чаму так багата актывістаў савецкага калгаснага руху папнуліся служыць гітлераўцам.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Беларускае Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, вопіс 1, адзінкі захавання 194, 195, 196.