У «Катлоўцы» да Новага года могуць быць чэргі
У пункце пропуску «Катлоўка-Лаварышкес» могуць узнікнуць чэргі з-за рамонту дарогі, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.
Паводле інфармацыі, атрыманай ад Віленскай тэрытарыяльнай мытні, пры ўездзе на тэрыторыю Літвы ў пункце пропуску «Лаварышкес» да 30 снежня будуць праводзіцца працы па рамонце дарожнага пакрыцця.
Перавозчыкам і аўтамабілістам варта ўлічваць гэтую інфармацыю пры перасячэнні мяжы. «З-за рамонту дарогі могуць узнікнуць некаторыя нязручнасці пры праходжанні транспартных сродкаў праз пункт пропуску «Катлоўка-Лаварышкес», – папярэджваюць у Дзяржпагранкамітэце.
Паводле naviny.by