Былога кіраўніка Эфіопіі прыгаварылі да пажыццёвага зняволення



Гаагскі суд прыгаварыў былога кіраўніка Эфіопіі Менгісту Хайле Марыяма да пажыццёвага зняволення за ўдзел у ваенных злачынствах у 1970-ыя гады.

Суд звінаваціў яго ў забойстве 75 маладых зняволеных, многія з якіх былі яшчэ дзецьмі.

„Той факт, што бальшыня ахвараў расправы былі маладзейшыя за 18 гадоў, робіць здейсненае злачынства яшчэ больш жорсткім”, – падкрэсліла старшыня суда Марыет Рэнкенс на судовым паседжанні.

Менгісту Хайле Марыям ведамы як адзін з лідараў эфіопскай рэвалюцыі, якая ў 1974 годзе знішчыла манархію. Пазней ён узначальваў цэнтральны камітэт Рабочай партыі Эфіопіі, якая ставіла мэтай пабудову сацыялізму ў Эфіопіі. Актыўна падтрымліваўся Савецкім саюзам. Менгісту – адзін з афрыканскіх правадыроў, якіх часта прымалі ў Маскве і называлі „вялікімі сябрамі Савецкага саюзу”.

За гады яго кіравання ў Эфіопіі загінулі па розных ацэнах ад 200 тысяч да 3 мільёнаў чалавек, з улікам памерлых ад голаду.

Вайна супраць сепаратыстаў у Эрытрэі і развал эфіопскай эканомікі прывялі ў 1991 годзе да ўцёкаў Менгісту з краіны. Яму далі прытулак у Зімбабвэ.

Беларускае Радыё Рацыя