Гжэгаж Схетына: Нам неабыякавы лёс палітвязняў



„Менск спрабуе выступаць як міратворца падзей ва Украіне. Польшча пазітыўна ацэньвае такія намаганні”, – заявіў міністр замежных спраў Польшчы Гжэгаж Схетына. Адначасова кіраўнік польскай дыпламатыі, выступаючы ў польскім сойме, выказаў і іншыя меркаванні адносна сітуацыі вакол польска-беларускіх адносінаў.

– Нашая палітыка залежыць ад вырашэння двухбаковых праблемаў, такіх як паляпшэнне становішча польскай меншасці ў Беларусі, адкрыццё візавых цэнтраў, трасгранічнай супрацы, актуалізацыі нарматыўна-заканадаўчай базы. Нядаўна мы падпісалі доўгачаканую адукацыйную ўмову з Казахстанам, спадзяемся на хуткае падпісанне аналагічнай умовы з Рэспублікай Беларусь. Нам неабыякавы лёс палітвязняў у гэтай краіне.

У той жа час, адзначае Гжэгаж Схетына, падзеі ва Украіне значна пагоршылі дыпламатычныя стасункі з Расейскай Федэрацыяй. Міністр замежных спраў выказаў жаданне Польшчы дапамагаць Украіне ў рэформах і станоўча ацаніў вынікі парламенцкіх выбараў у гэтай краіне.

Беларускае Радыё Рацыя