Віталь Казак: Распавяду пра сваю дзейнасць і выслухаю праблемы жыхароў



„Людзі дабрыні” – такую праграму дзеянняў цягам вябарчай кампаніі плануе правесці незалежны кандыдат Віталь Казак.

Ён ужо зарэгістраваў ініцыятыўную групу і збірае подпісы за сваё вылучэнне. На этапе агітацыі актывіст правядзе некалькі сходаў з удзелам берасцейцаў на цэнтральных вуліцах гораду, дзе распавядзе пра грамадскую дзейнасць і выслухае праблемы жыхароў:

– Я помню, якія праходзілі мерапрыемствы ў лютым – сакавіку гэтага года, калі людзей хапалі за тое, што яны гаварылі, бо мерапрыемствы былі незаконнымі. Цяпер мерапрыемствы будуць законнымі. Таму прыходзьце і гаварыце.  Хутка з’явіцца інфармацыя паўсюль – у інтэрнэце, на прыпынках гарадскога  транспарту, каля ўваходаў у пад’езды, каб паведаміць тэлефоны і што будзем абмяркоўваць на гэтых мерапрыемствах, каб запісваць людзей, якія пажадаюць выступіць.

Паводле Віталя Казака, да ўдзелу ў пікетах будуць таксама запрошаныя мясцовыя музыкі. Гэта дазволіць сабраць больш шырокую да агітацыі аўдыторыю.

Беларускае Радыё Рацыя