Сацыяльная рэклама МНС на пакетах малака



Ганарымся, што навучылі!” – такі слоган ад Міністэрства па надзвычайных сітуацыях можна пабачыць на пакетах з-пад малака, які выпусціў Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат па ініцыятыве Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Гэтая сацыяльная рэклама накіраваная на навучанне бацькамі сваіх дзяцей правілам бяспекі. Падобную кампанію МНС ужо праводзіла з “Птушкафабрыкай Гарадок” у межах акцыі “За бяспеку разам”.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае

Фота аўтаркі