У Берасці затрыманыя двое грамадзян Марока



16 снежня на чыгуначнай станцыі „Брэст – Усходні” за парушэнне правілаў знаходжання на тэрыторыі Беларусі затрыманы двое грамадзян Марока. Замежнікі 23 і 24 гадоў прыцягнулі ўвагу праваахоўнікаў ля білетных кас. 

Падчас праверкі дакументаў высветлілася, што ў абодвух адсутнічаюць беларускія візы. У дачыненні да мужчын вынесена адміністрацыйнае спагнанне (арт. 23.55 КаАП Рэспублікі Беларусь), яны чакаюць дэпартацыі з забаронай уезду ў Беларусь тэрмінам на пяць гадоў.

gpk.gov.by