Бязвізам скарысталіся больш за 76,5 тыс. іншаземцаў



Бязвізавым рэжымам уезду ў Беларусь скарысталіся больш за 76,5 тыс. іншаземцаў. Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун.

„Па дадзеных на 18 снежня, бязвізавым рэжымам ўезду ў Беларусь скарысталіся больш за 76,5 тыс. іншаземцаў. Штодня на тэрыторыю краіны прыбываюць ад 1 да 1,5 тыс. замежных грамадзян у рамках бязвізавага рэжыму”, – адзначыў Бягун.

Ён заўважыў, што Беларусь сутыкаецца з досыць вялікай колькасцю замежнікаў – гэта больш за 4 млн за 11 месяцаў гэтага года. Але колькасць асоб, якія парушаюць заканадаўства, з кожным годам памяншаецца – інфармацыйная праца прыносіць свае вынікі. „Можна канстатаваць, што міграцыйнае становішча ў Беларусі застаецца кіраваным. У нас няма значных выклікаў і пагроз, якія былі ў 2014 і 2015 гадах, і няма такой вялікай хвалі міграцыі, як у Еўрапейскім звязе”, – сказаў Аляксей Бягун.

belta.by