У Бельску-Падляшскім прывітаюць Новы год спортам



У Бельску-Падляшскім прывітаюць Новы год спортам. 1-га студзеня ў горадзе пройдзе “ІІІ Навагодні забег тура”. Прапаноўваецца два варыянты дыстанцый.  “Усіх, хто хоча прывітаць новы год актыўна, запрашаем прыняць удзел у забегу”, – кажа арганізатар Марэк Троц з “Бельскай роварнай ініцыятывы”:

– Стартуем ад Ратушы. Пасля запрашаем у басейн, дзе будзе працаваць сауна. Ля ратушы можна будзе пакаштаваць стравы нацыянальнай кухні. І таксама адбудзецца віншаванне пераможцаў.

Запісвацца на забег можна праз інтэрнэт, усю інфармацыю знойдзем таксама ў Фэйсбуку. Фінансавую падтрымку забяспечвае грамадзянскі бюджэт Бельска-Падляшскага. Амбасадарам падзеі абраны фіналіст Алімпійскіх спаборніцтваў у Барселоне, двухразовы чэмпіён Польшчы па трайным скачку, ураджэнец Бельска – Яўген Бэдэнічук

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё  Рацыя