ЗША ўнеслі Рамзана Кадырава ў „спіс Магніцкага”



Міністэрства фінансаў ЗША ўнесла кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава ў санкцыйны „спіс Магніцкага”.

ЗША ўключаюць у „спіс Магніцкага” людзей, якіх лічаць датычнымі да парушэння правоў чалавека. Фігурантам спісу забаронены ўезд у ЗША, таксама актывы такіх асобаў на тэрыторыі краіны замарожваюцца. Пачаткова закон датычыў парушэння правоў чалавека ў Расеі, але з канца 2016 года яго дзеянне распаўсюджваецца на ўвесь свет.

Беларускае Радыё Рацыя