„Гомель” выйграў Кубак імя Руслана Салея



Хакеісты „Гомеля” сталі ўладальнікамі Кубка Беларусі, які з 2012 года носіць назву Кубак Руслана Салея. У вырашальным матчы падначаленыя Алега Хмыля на выездзе абыгралі ў серыі булітаў гарадзенскі „Нёман” – 3:2. У матчы было нямала сілавога змагання, сутычак, здарылася і бойка.

Першая сустрэча ў барацьбе за ганаровы трафей ў Гомелі завяршылася ўнічыю – 2:2. У другім матчы фіналу, які адбыўся ў гарадзенскім Лядовым палацы, гамяльчане пастараліся больш актыўна дзеіць у нападзе, хоць пераважна аткаваў якраз “Нёман”. Пад заслону першага перыяду госці, пасля дакладнага кідка Германа Несцерава адкрылі лік. Аднак за 20 секунд да сірэны пра заканчэнне перыяду Аляксей Бадун здолеў зрабіць лічбы на табло роўнымі.

У другім і трэцім перыядах каманды абмяняліся галамі. Аўтарамі закінутых шайбаў сталі Сяргей Маляўка і Ігар Равенка. У выніку асноўны час матчу завяршыўся, як і першая гульня, з лікам – 2:2. У авертайме галоў закінута не было, а лёс Кубка Беларусі давялося вызначаць у серыі булітаў. У гамяльчан адзіны, але вырашальны дакладны кідок зрабіў Герман Несцераў – 3:2. Гарадзенцы ж не рэалізавалі ўсе тры кідкі.

Хакейны клуб „Гомель” раней чатыры разы перамагаў у фіналах: у 2003, 2004, 2008 і 2012 гадах.