Пітэр Пэн па-беларуску!



Прэзентацыя першага перакладу на беларускую мову самага знакамітага твора англійскага пісьменніка Джэймса Мэцью Бары пра заўсёднага хлопчыка Пітэра, пра чароўную краіну Неверляндыю, у якой ён жыве, пра тое, як туды трапілі Вэндзі, Джон і Майкл — дзеці з нашага свету, — і пра прыгоды, якія іх там напаткалі.

З удзелам перакладчыка Уладзя Лянкевіча і мастака Кацярыны Дубовік.

Кнігарня „Сон Гогаля” (Мінск, вул. Леніна,15).

Пачатак а 19.00.

Уваход вольны!

Бары Джэйм Мэцью. Пітэр Пэн. Пераклад з англійскай Уладзь Лянкевіч; ілюстрацыі Кацярына Дубовік. — Мінск: Кнігазбор, 2017. — 192 c.: іл. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”. Падсерыя “Каляровы ровар”; выпуск 20. Бібліятэка часопіса “ПрайдзіСвет” “PostSriptum”).