Абноўлены дэкрэт №3 запрацуе ў поўным аб’ёме праз год
Абноўлены дэкрэт №3 «Аб парадухіленні сацыяльнага ўтрыманства» запрацуе ў поўным аб’ёме з 1 студзеня 2019 года. Пра гэта 21 снежня па выніках нарады ў Лукашэнкі паведаміў журналістам віцэ-прэм’ер Васіль Жарко.
«Самы важны падыход — гэта стымуляванне занятасці. Каб максімальна стварыць умовы для стоадсоткавай занятасці грамадзян, якія павінны працаваць па сваіх магчымасцях», — сказаў віцэ-прэм’ер.
Па словах Васіля Жарко, урад вызначыць адпаведныя крытэрыі і пералік паслуг, кошт якіх тыя, хто падпадзе пад нормы абноўленага дэкрэта, будуць абавязаны кампенсаваць у поўным аб’ёме.