Сярэдні заробак у Польшчы вырас да 1 100 еўра



Сярэдні заробак у Польшчы вырас да 1 100 еўра. Як паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы, сярэдні заробак у лістападзе вырас на 6,5% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і складае 4 610 злотых.

Дадзеныя адносяцца да прадпрыемстваў, у якіх працуе больш за дзевяць чалавек, паведамляе Радыё Польшча.

У Беларусі ў кастрычніку сярэдні заробак склаў 841 рубель (на сённяшні дзень гэта 353 еўра).