Бельскія вучні спаборнічалі па настольным тэнісе
У Бельску-Падляшскім прайшоў індывідуальны турнір па настольным тэнісе бельскіх школ на кубак бурмістра і бельскага старасты. Спаборнічала 55 спартсменаў.
Сярод вучняў пачатковых школ перамаглі Дамініка Кальэнда і Яраслаў Носка. Сярод вучняў звышпачатковых школ – Анна Харытанюк і Артур Гурскі.
“Турнір гэта прамоцыя настольнага тэніса але і нашай бельскай каманды,” – кажа бургамістр Бельска-Падляшскага Яраслаў Бароўскі:
– Пінг-понг у нашым горадзе існуе многа-многа гадоў. Мала хто ведае, што ёсць каманда, якая гуляе ў другой лізе. Гэта таксама паказвае, што ёсць патэнцыял. У нашых школах моладзь таксама мае магчымасць, каб граць у настольны тэніс.
Першы турнір быў наладжаны год таму ў час Дзён горада, як адно з мерапрыемстваў у праграме. Сёлета турнір прайшоў як асобная падзея, каб засяродзіць большую ўвагу толькі на настольным тэнісе.
Бельскі Клуб настольнага тэніса займае зараз 7 месца ў рэйтынгу ІІ лігі Падляшскага акругавага Звязу настольнага тэніса. Гэту лігу стварае 11 камандаў.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара