Еўразвяз зноў працягнуў санкцыі ў дачыненні да Расеі
Еўрапейскі звяз падоўжыў эканамічныя санкцыі супраць Расейскай Федэрацыі яшчэ на шэсць месяцаў, да 31 ліпеня 2018 года.
Падставай для падаўжэння санкцый, як і ў мінулыя гады, стала невыкананне Расеяй Менскіх пагадненняў аб урэгуляванні канфлікту на ўсходзе Украіны ў поўным аб’ёме.
„Гэта рашэнне прагучала пасля пасля таго, як 14 снежня 2017 года прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон і Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель праінфармавалі Еўрапейскі Савет аб сітуацыі з выкананнем Менскіх пагадненняў. 19 сакавіка 2015 года Еўрапейскі Савет звязаў тэрмін дзеяння санкцый з поўным выкананнем Менскіх пагадненняў, што, як меркавалася, павінна было адбыцца 31 снежня 2015 года. У сілу таго што гэта не адбылося, і прымаючы пад увагу той факт, што Менскія пагадненні да гэтага часу не былі выкананыя цалкам, Савет ЕЗ падаўжае санкцыі на наступныя шэсць месяцаў „, – сказана ў паведамленні Еўрапейскай службы знешніх сувязяў.
Абмежаванні тычацца фінансавага, энергетычнага, абароннага сектараў расейскай эканомікі, а таксама тавараў падвойнага прызначэння.