Генасамблея ААН не прызнала Іерусалім сталіцай Ізраіля
Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю аб непрызнанні Іерусаліма сталіцай Ізраіля, паведамляюць інфармагенцтвы. Супраць дакумента выступілі Гватэмала, Гандурас, Ізраіль, Маршалавы выспы, Мікранезія, Науру, Палаў, ЗША і Тога.
Рэзалюцыю падтрымалі 128 краін, уключаючы Расею. Яшчэ 35 дзяржаў пры галасаванні ўстрымаліся. У прынятай рэзалюцыі Генасамблея заявіла, што „любыя меры і дзеянні, накіраваныя на змяненне характару, статусу або дэмаграфічнага складу святога горада Іерусаліма, не маюць юрыдычнай сілы, з’яўляюцца несапраўднымі і павінны быць адменены”.
Фото EPA