Ва Украіне абураныя польскім помнікам ахвярам Валынскай трагедыі



Помнік, які неўзабаве будзе ўсталяваны ў Торуні, мае выгляд геральдычнага арла з выразаным усярэдзіне крыжам і скульптурнай выявай дзіцяці, насаджанага на вілы. Таксама прадугледжаны дэкаратыўны паркан з насаджанымі на яго адрэзанымі галовамі.

Ва Украіне ўпэўненыя, што такі помнік паспрыяе хіба што распальванню варожасці паміж палякамі і ўкраінцамі, а не гістарычнаму замірэнню, пра якое вось ужо столькі гадоў ідзе гаворка.

Большасць украінцам расцэньвае з’яўленне гэтага помніка як маргінальную праяву. Сведчыць галоўны рэдактар газеты “Світ-Інфо” Пятро Антоненка:

Я каля дваццаці гадоў супрацоўнічаю з польскімі калегамі, маю багата сяброў сярод палякаў. Яны кажуць, маўляў, і ў вас, і ў нас ёсць меркаванні маргінальных асяродкаў. А, увогуле, большасць украінцаў – за нармальныя стасункі з той жа Польшчай.

Пра гістарычнае замірэнне палякаў і ўкраінцаў гаварылася і падчас сустрэчы Анджэя Дуды і Пятра Парашэнкі падчас іх апошняй сустрэчы напачатку снежня.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: скрыншот з відэа