У Менску прайшла калядная вечарына для дзетак
Калядная вечарына для дзяцей у менскім клубе “Грай” была прысвечаная прэзентацыі беларускага перакладу кніжкі шведскага пісьменніка Свэна Нурдквіста “Калядная каша”. Гаворыць перакладчыца Надзея Кандрусевіч.
– Яшчэ тут зварылі калядную кашу шведскую, і дзеці змогуць пачаставацца. Я спадзяюся, што ўсім хопіць. Урывак з кнігі зачытаў Зміцер Вайцюшкевіч і заспяваў некалькі сваіх песень.
Зміцер Вайцюшкевіч:
– Мой удзел тут як вясельнага генерала. Я спяваў песні для дзетак, якія дазваляе мой рэпертуар, і чытаў урыўкі з кніжкі Свэна Нурдквіста “Калядная каша” так, як мог, стараўся.
Раней беларускія дзеці ведалі толькі адну шведскую пісьменніцу – Астрыд Ліндгрэн. Цяпер, дзякуючы перакладам на родную мову, яны знаёмыя і з сучаснымі дзіцячымі пісьменнікамі.
[Not a valid template]
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара