9 чалавек пазмагаюцца за пасаду дырэктара Падляшскай оперы



Сярод іх дырэктар Бельскага Дома культуры Маўгажата Біль-Ярузэльская, музычны кіраўнік і дырыжор Падляшскай оперы Міхал Кляўза ды цяперашні віцэ-дырэктар гэтай установы Дам’ян Танаеўскі. Будучага кіраўніка оперы будзе выбіраць адмысловая камісія экспертаў, кажа Анатоль Вап – дырэктар дэпартамента культуры ды нацыянальнай спадчыны Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства.

–     Ужо хутка Маршалкоўская управа пакліча камісію. Тады толькі камісія можа адкрыць усе гэтыя заяўкі, пасля чаго рэкамендуе свайго кандыдата Управы ваяводства на месца дырэктара Падляшскай оперы і філармоніі.

Паводле слоў Анатоля Вапа, рашэння пра намінацыю на пасаду дырэктара Падляшскай оперы і філармоніі можна чакаць у снежні. Дагэтуль найбольшай падляшскай культурніцкай установай кіраваў Раберта Скальмоўскі. Маршалкоўская ўправа звольніла яго за негаспадарнасць і вялікую запазычанасць оперы ў 2014 годзе.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота culture.pl