Няўдалы старт у Еўрачэленджы



Зборная Беларусі па хакеі саступіла аўстрыякам у першым матчы славенскага этапу Еўрачэленджа – 2:3. Гэта быў першы матч каманды пасля вяртання на пасаду галоўнага трэнера Уладзіміра Крыкунова.

Першая шайба была закінута толькі ў сярэдзіне другога перыяду, прычым у гэты момант беларусы знаходзіліся ў большасці. На 46-й хвіліне аўстрыякі павялічылі перавагу, але падначаленыя Уладзіміра Крыкунова змаглі не толькі скараціць розніцу ў ліку, але і параўняць яго. Галы на рахунку Арцёма Кіслага і Вячаслава Андрушчанкі. Нажаль, перавесці гульню ў авертайм беларусам не ўдалося: за чатыры з паловай хвіліны да сірэны альпійцытрэці раз засмуцілі брамніка Беларусі Кевіна Лаланда. Наступны матч беларусы правядуць сёння са славенцамі, а ў суботу будуць супрацьстаяць камандзе Японіі.

Беларускае Радыё Рацыя