Рэспубліка Карэя гатова да перамоваў з КНДР без папярэдніх умоў



Рэспубліка Карэя гатова пачаць дыялог з КНДР без якіх-небудзь папярэдніх умоў. Аб гэтым заявіў у Сеуле міністр аб’яднання Рэспублікі Карэя Чо Мён Гён, паведамляюць інфармагенцтвы.

„Мы жадаем весці з КНДР адкрыты дыялог без папярэдніх умоў па пытаннях, якія выклікаюць заклапочанасць”, – сказаў міністр. Ён адзначыў, што ўрад Рэспублікі Карэя прымае намаганні для аднаўлення сувязей з КНДР, каб хутчэй вырашыць ядзерную праблему Пхеньяна.

Ён таксама выказаў надзею, што спартсмены КНДР прымуць удзел у зімовых Алімпійскіх гульнях, якія пройдуць у наступным годзе ў Пхёнчхане. Паводле слоў Чо Мён Гёна, гэта магло б стаць добрай магчымасцю для паляпшэння двухбаковых адносін і пачатку дыялогу. КНДР прапусціла апошні тэрмін падачы заявы для ўдзелу ў Алімпіядзе, але да сярэдзіны студзеня тэхнічна яшчэ мае магчымасць накіраваць на яе сваіх спартсменаў.

У гэтым годзе КНДР правяла 20 запускаў балістычных ракет. У сваю чаргу ЗША з саюзнікамі пастаянна праводзяць у рэгіёне шырокамаштабныя марскія вучэнні. Бакі абменьваюцца строгімі заявамі, не выключаючы ніводнага варыянта развіцця сітуацыі.

belta.by