Вырашаецца пытанне аб пашырэнні бязвізавай прасторы
Зараз прымаецца рашэнне аб пашырэнні бязвізавай прасторы Беларусі. Пра гэта сёння паведаміў намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Калінін.
„Цяпер на завяршальнай стадыі ўзгаднення знаходзіцца праект указа кіраўніка дзяржавы, які тычыцца ўстанаўлення бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян. Гаворка ідзе пра Берасце і Гародню, а таксама прылеглыя да іх тэрыторый, дзе бязвізавы рэжым будзе прадоўжаны да 10 дзён”, – сказаў віцэ- прэм’ер.
Пасля гэты тэрмін таксама можа быць павялічаны, дадаў ён. Па словах Анатоля Калініна, гэтыя меры будуць садзейнічаць павелічэнню патоку замежных турыстаў у Беларусь.