Жыхару Слоніма не выпісалі “Наша слова”



Жыхар мікрараёна Альбярцін горада Слоніма Іван Бедка 22 снежня вырашыў аформіць падпіску на перыядычныя выданні на 2018 год. Ён наведаў паштовае аддзяленне №3 у сваім мікрараёне. Спадар Бедка вырашыў выпісаць газеты “Народная воля” і “Наша слова”. Газету “Народная воля” яму выпісалі, а вось “Наша слова” – не. Супрацоўніца паштовага аддзялення сказала, што такой газеты, як “Наша слова” няма, і яе выпісваць яна не будзе.

Спадару Івану Бедку прыйшлося наведаць іншае паштовае аддзяленне Слоніма і там выпісаць газету ТБМ “Наша слова” на 2018 год.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім