Крымскі мост падаражэе на 3 млрд рублёў



Грунт, закуплены для насыпу Крымскага моста, аказаўся непрыдатным. Для яго замены на новы спатрэбіцца каля 3 мільярдаў рублёў. У ходзе будаўніцтва Крымскага моста для землянога насыпу, па якім пракладзены чыгуначныя падыходы да моста, быў абраны непрыдатны грунт.

Для яго замены і спадарожных работ можа спатрэбіцца да 2,9 млрд рублёў, заявіў гендырэктар кампаніі-падрадчыка „Ленпромтранспраект” Расціслаў Шкурко ў пятніцу, 22 снежня.

Як патлумачыў Шкурко, памылкі ў даследаваннях дапусціла кампанія „Крымсецьэнергапраект”. Цяпер вырашана не ўмацоўваць грунт, а замяніць яго новым.

Тэрміны здачы моста абяцаюць не парушаць.

На закупку новага грунту спатрэбіцца не менш за паўмільярда рублёў. Акрамя гэтага, спатрэбяцца дадатковыя работы па электрыфікацыі, сістэмах сігналізацыі і транспартнай бяспекі. Генпадрадчык „Стройгазмантаж”, аднак, запэўніў, што дадатковыя працы не паўплываюць на тэрміны ўвод моста ў эксплуатацыю.

Будаўніцтва моста ў Крым пачалося пасля расейскай анэксіі гэтага паўвострава ў 2014 годзе. Чакаецца, што ў канцы 2018 года па мосце будзе адкрытаы аўтамабільны рух. Кошт Крымскага моста ацэньваецца больш чым у 240 млрд рублёў.

dw.com