Рада бяспекі ААН узмацніла санкцыі супраць Паўночнай Карэі
Чальцы Рады бяспекі прагаласавалі за падрыхтаваную Злучанымі Штатамі рэзалюцыю аднагалосна. Рэзалюцыю падтрымалі ў тым ліку Расея і Кітай — галоўны гандлёвы партнёр Пхэньяну.
Сярод новых санкцый — абмежаванне імпарту паліва ў Паўночную Карэю на 90 адсоткаў. Усе пастаўшчыкі нафты ў КНДР павінны паведамляць пра гэта ў ААН. Таксама ўводзіцца забарона на пастаўкі мінералаў, хімічных тавараў, электрычных тавараў і абсталявання.
Пашырэнне санкцый звязана з чарговым пускам у КНДР міжкантынентальнай балістычнай ракеты.
Гэта дзявятая па ліку санкцыйная рэзалюцыя Рады Бяспекі ААН у адрас КНДР. У канцы лістапада Паўночная Карэя правяла чарговыя ракетныя выпрабаванні. У Пхеньяне заявілі, што іх балістычныя ракеты здольныя дасягнуць кантынентальнай тэрыторыі ЗША.