На Філіпіны абрынуўся трапічны шторм



Больш за 100 чалавек, паводле папярэдніх звестак, загінулі ў выніку трапічнага шторму, які абрынуўся на поўдзень Філіпін. Дзясяткі людзей прапалі бяз вестак. Шторм Тэмбін прывёў да паводак і селяў у некалькіх раёнах выспы – Мінда-на-а. Хуткасць ветру падчас шторму дасягала 80-ці кіламетраў на гадізну, зараз шторм накіроўваецца да паўднёвай часткі выспы Палаван. Пасля гэтага ён, як чакаецца, працягне рух на захад. Асабліва моцна пацярпелі філіпінскія гарады Тубад і Піа-пага, дзе многія дамы былі пахаваныя пад грудамі камянёў.

Прадстаўнік паліцыі ў Тубадзе распавёў Франс-прэс, што ў горадзе загінулі прынамсі 19 чалавек. “Узровень вады ў рацэ падняўся і вялікая частка дамоў была змытыя. Вёскі больш няма”, – распавёў ён. Ён дадаў, што добраахвотнікі спрабуюць адкапаць целы людзей з бруду ў вёсцы Далама.

BBC