Ці збераглася тая цыдулка?



Здагадвалася, але толькі сёння даведалася напэўна, што ў 1996 годзе перапіска з палітвязнямі была немагчымай.

Галіна Сіўчык – маці двух палітзняволеных – Вячаслава Сіўчыка (зняволены ў 1996 годзе) і Кастуся Лукашова (зняволены ў 2006 годзе) распавядае:

 “1996-ы год шокавы. яшчэ не разумелі, як можна садзіць па-крыміналцы за “палітыку”. У 1996 годзе не дазвалялася ліставанне вязняў з намі – з роднымі. Два месяцы, толькі праз адваката маглі нешта даведацца і следчыя былі дасягальны, мы маглі да іх хадзіць у любы час.  Але, калі жонка Вячаслава,  Ганна (з 7,5 месячным Вітаўтам) вырашыла абвесціць галадоўку ў падтрымку Славы, следчы, на якога я накінулася, што, калі Ганна ўроніць сына, я не адказываю за сваі дзеянні, прынёс Ганне маленькую цыдулку, дзе Слава забараняў Ганне галадаваць. Ці збераглася ў Ганулі тая цыдулка, не ведаю”.

Лісты для палітзняволеных –  сувязь з воляй (калі яе можна так назваць у нашай краіне). Ліставанне з палітвязянмі –  сувязь з сябрам і роднымі, і ў то жа час праява негвалтоўнага супраціву дзяржаве, якая парушае правы чалавека.

З 1995-1996 года наяўнасьць  палітвязняў у Беларусі стала фактам беларускай рэчаіснасці. За гэты час, па звестках праваабарончых арганізацыяў, праз крымінальны пераслед за палітычныя перакананні ў зняволенне трапілі больш за 200 чалавек, і каля 10 тысяч чалавек адбылі адміністратыўныя пакаранні. 

Беларускае Радыё РАЦЫЯ