Справа 1937 г. „Масонская справа НКВД”



Слова “масоны” выклікае цэлую гаму пачуццяў, алюзій і асацыяцый. Таемныя абрады, загадкавыя сімвалы, злавесныя цені на сценах і рукі на эфесах шпаг…

Канспіролаг абавязкова раскажа пра “разгалінаваную таемную арганізацыю, якая кіруе светам”. Гісторык – пра тое, што “вольнымі мулярамі” былі Вашынгтон, Гётэ, Вальтэр, Гарыбальдзі і Касцюшка. Антысеміт напэўна прыгадае пра “жыда-масонскую змову”, а менскі краязнаўца – пра знакаміты “Дом Масонаў” у Верхнім Горадзе.

Гэта цяпер кожны ахвочы можа набраць у пошукавай сістэме “як стаць масонам” і атрымаць з дзясятак прапановаў (не факт, праўда, што ўсе тыя прапановы карэктныя). А ў СССР масонства, як і кожная таемная арганізацыя, было пад забаронай. Спецслужбы палявалі на масонаў яшчэ з пачатку дваццатых гадоў, прытым усе выкрытыя “вольныя муляры”, як сапраўдныя, так і сфальшаваныя, неадкладна абвяшчаліся антысаветчыкамі.

* * *

Ці не самай гучнай “справай вольных муляраў” у СССР стала выкрыццё масонскай ложы “Нарцыс” у Днепрапятроўску.

Пачалося ўсё з арышту студэнта тамтэйшага ўніверсітэта Навагрудскага – ціхага і сціплага яўрэя родам з-пад Гародні. Чаму арыштавалі менавіта Навагрудскага – незразумела. Можа, таму, што яўрэй. Можа, таму, што з-пад Гародні, які ў 1937 годзе ўваходзіў у склад Польшчы. Але праз колькі дзён студэнт вызнаў, што з’яўляецца актывістам тэрарыстычнай арганізацыі, якую ўначальвае рэктар універсітэта.

На Лубянку неадкладна паляцела дэпеша:

МОСКВА, НКВД

Тов. Ежову Н. И.

ЗАПИСКА ПО ПРОВОДУ НР 4682

(…)

Все указанные участники тергруппы были нами арестованы. Данишевский сознался в принадлежности к террористической группе и показал, что по указанию Носача был послан в Москву под видом научной командировки, там в течении 3 недель вел систематическое наблюдение за зданием НКВД с целью изучения места выхода и маршрута следования тов. Ежова

(…)

Новогрудский показал, что был завербован Поповым и должен был ехать к нему в Москву для совершения теракта.

(…)

Надалей у справе фігуруе класічны тэрарыстычны набор: адсочванне маршрута таварыша Яжова, шыфраваная паштоўка і выезд групы баявікоў для замаху на сталінскага наркама.

Характэрна, што спярша антысавецкая група пазначаная толькі як “трацкісцкая”. Але ж ў Днепрапятроўскім НКВД, відаць, з трацкістамі быў перабор, і таму следчы вырашыў аформіць “тэрарыстычную групу выкладчыкаў універсітэта” як масонаў.

Чаму менавіта так – невядома. Магчыма, следчаму Літману не падабаўся талстоўскі персанаж П’ер Безухаў, які быў масонам. Мажліва, гэты чэкіст не любіў музыку масона Моцарта. Але, верагодней за ўсё, лейтэнант Дзяржбяспекі Аркадзь Сямёнавіч Літман, які раскручваў гэтую справу, проста пачуў недзе слова “масон”, і яно запала яму ў душу.

Так ці інакш, але словазлучэнне “масонская змова” з’яўляецца ў справе толькі праз два тыдні пасля першых арыштаў.

Чэкісты націснулі на найслабейшае звяно – студэнта Навагрудскага. Той прыгадаў, што рэктар Яфімаў нешта расказваў пра масонаў. Распрацоўка сувязяў Яфімава вывела на Канстанціна Сцяпанавіча Макульскага – прафесара Кіеўскага ўніверсітэта. Які і не прыхоўваў, што ў юнацтве сапраўды ўваходзіў у масонскую ложу “Нарцыс”.

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА МОКУЛЬСКОГО КОНСТАНТИНА СТЕПАНОВИЧА

от 21 сентября 1937 г.

ПОКАЗАНИЯ МОКУЛЬСКОГО: (…) Родился я в 1895 г. (…) Когда я был в седьмом классе гимназии, познакомился я со студентом (…) Торопьяко, который привлек меня в мистический орден. Принят я был в 1917 г. в масонскую ложу, которая носила название «Нарцисс». Ее руководителем был Моркотун Сергей Алексеевич, бывший студент (…) университета (…)

Масонская ложа развернула большую политическую деятельность. В ложу были приняты в то время Петлюра, его ближайший сотрудник Удовиченко и ряд других лиц (…)

Ложа «Нарцисс» была расформирована и получила новое название «Ложа Андрея Первозванного» (…) Я лично принимал очень деятельное участие во внутренней организации ложи (…)

Аднаго толькі прозвішча Пятлюры было дастаткова, каб масонская ложа “Нарыс” была абвешчаная антысавецкай нацыяналістычнай арганізацыяй. Але ж у “масонскай справе НКВД” фігуруе і Польшча, што дало следству дадатковыя бонусы…

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА МОКУЛЬСКОГО КОНСТАНТИНА СТЕПАНОВИЧА

от 21 сентября 1937 г.

ПОКАЗАНИЯ МОКУЛЬСКОГО: (…) В 1921 году я уехал в Черкассы, Эрдман с Изой* нелегально уехали в Польшу. Я связался с Донатом и остановился у него на квартире (…) он сообщил мне, что все документы и списки масонской ложи находятся у него и спрятаны в надежном месте. Он также сообщил мне, что у него имеется связь с Эрдманом, что Эрдман в Польше развивает активную шпионскую и диверсионную деятельность против Советского Союза (…)

——

* Згодна крыминальнай справы — сябры масонскай ложы

Далей у гэтай фантастычнай справе фігуруюць: шпегуны, антысавецкія медыумы і масавая вярбоўка ў масоны падчас спірытычных сеансаў.

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА МОКУЛЬСКОГО КОНСТАНТИНА СТЕПАНОВИЧА

от 21 сентября 1937 г.

ПОКАЗАНИЯ МОКУЛЬСКОГО: (…) Я выступал с публичными докладами в институте судебной экспертизы о необычных явлениях, происходящих в присутствии медиумов. Доклад преследовал агитационную цель для подготовки вербовки новых членов (…)

После некоторого затишья (…) члены масонских организаций превращаются в активную антисоветскую организацию, действующую под руководством ближайшего к Советскому Союзу заграничного белогвардейского центра, находящегося в Варшаве. Этот центр возглавляется Эрдманом Александром Ивановичем, который связан с белогвардейскими масонско-фашистскими организациями в Польше (…)

Такім чынам, нібы з тумана, вымалёўвалася разгалінаваная масонска-трацкісцка-фашысцкая арганізацыя пад кіраўніцтвам палякаў і белагвардзейцаў, якая ставіла за мэту тэрарыстычныя акты. Так, прынамсі, вынікае з абвінаваўчага акту, які папярэднічаў трыбуналу.

Прысуд мог быць толькі адным: усе фігуранты справы атрымалі расстрэл, які і быў выкананы адразу пасля суда.

Што тычыцца Аркадзя Сямёнавіча Літмана, які і прыдумаў справу “фашыстаў-масонаў”, то ў 1946 годзе ён у званні палкоўніка Дзяржбяспекі стаў намеснікам Упраўлення МГБ па Гарадзенскай вобласці.

Цікава, ці прыгадваў ён ураджэнца Гарадзеншчыны Навагрудскага, з якога і пачалася “масонская справа НКВД”?

[Not a valid template]

 

* * *

Наступным разам я раскажу, як у Савецкім Саюзе брэжнеўска-аднропаўскіх часоў праходзілі выбары, і якую ролю ў іх правядзенні адыгрываў Камітэт Дзяржаўнай Бяспекі СССР.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, вопіс 1, адзінкі захавання 198