«Услужливые дураки» ад журналістыкі, альбо як падзенне Боінга нас загубіла



pic_1360282111Ленінапад ва Украіне, альбо ЛЕНІН – гудбай! Пра гэта між іншым сёння пагутарым у нашай праграме. Погляд на пытанне нашага карэспандэнта з Кіева Вольгі Чарных. Таксама госць праграмы – тэлежурналіст з Масквы Сяргей Ержэнкоў. Цяпер ён працуе на незалежным тэлеканале “Дождж”, куды прыйшоў з праграмы “Тыдзень з Мар’янай Максімоўскай”. У расейскай ТВ-прасторы гэта была бадай адзіная праўдзівая праграма, але і тая не вярнулася пасля летніх вакацыяў у эфір. Сваю кар’еру Сяргей Ержэнкоў пачынаў на тэлеканале НТВ у праграме “Прафесія рэпарцёр”. У праграме яго погляд на сучаснае расейскае тэлебачанне, якое часцей нагадвае прапаганду.